Сустрэча з цікавымі людзьмі
03.05.2024У ДУА "Крайскі дзіцячы сад" адбылася сустрэча выхаванцаў з работнікамі медыцынскай сферы Крайскай амбулаторыі. На сустрэчу былі запрошаны стаматолаг Бахар Аксана Антонаўна і фельчар Пташнік Тамара Іванаўна.
Дзеці рыхтаваліся да мерапрыемства: прачыталі казку “Доктар Айбаліт”, малявалі на тэму “Бальніца”, гулялі ў аналагічную сюжэтна-ролевую гульню.
Аксана Антонаўна расказала дзецям, што трэба рабіць, каб зубы доўгі час заставаліся здаровымі і прыгожымі. Свой аповед яна падмацавала каляровымі ілюстрацыямі на вызначаную тэму. У сваю чаргу дзеці расказалі аб гігіенічных працэдурах, якія праводзяцца ў дзіцячым садзе.
А колькі ж усяго цікавага ўбачылі яны ў сумцы фельчара! Тамара Іванаўна таксама пазнаёміла са сваёй нялёгкай працай.
Дзеці з задавальненнем слухалі гасцей. Былі ўдзячны ім за карысную і цікавую інфармацыю.