Фіналісткай абласнога конкурсу педагагічнага майстэрства стала настаўніца з Лагойска

23.03.2020
На мінулым тыдні вызначыліся імёны фіналістаў другога тура конкурсу «Настаўнік года Мінскай вобласці – 2020». Сярод іх – настаўніца пачатковых класаў СШ № 1 г. Лагойска Святлана Іванюшына.

            Яна, як і астатнія 42 педагогі з розных раёнаў Міншчыны, удзельнічала ў некалькіх конкурсных выпрабаваннях. Першым было тэсціраванне па педагогіцы, псіхалогіі і асновах прадмета, які той ці іншы настаўнік выкладае ў школе. Потым канкурсантаў чакалі ўрокі-экспромты ў незнаёмых класах на тэмы, выбраныя ў выніку жараб’ёўкі, а таксама майстар-класы для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў.

          У выніку журы выбрала фіналістаў у кожнай з васьмі намінацый. На гэтым тыдні яны будуць выконваць наступныя заданні: 24 сакавіка правядуць міні-ўрок на сцэне, а 27-га выступяць з творчай візіткай і прэзентуюць уласны педагагічны вопыт.

           Пажадаем нашай зямлячцы поспехаў!