Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі...

01.10.2021
30 верасня 2021 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, літаратуразнаўцы, фалькларыста, перакладчыка, заслужанага дзеяча навукі Ніла Сымонавіча Гілевіча.

  У ДУА “Сямкоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Лагойскага раёна” да юбілея  пісьменніка было  падрыхтавана  шэраг  мерапрыемстваў. У бібліятэцы вучні папоўнілі  свае веды пра  біяграфію паэта, а таксама наведалі кніжную выставу «Сейбіт з блакітным святлом у вачах», прынялі  ўдзел у  аглядзе жыцця і творчасці майстра слова «Не баюся, што век мой не вечны”.  

   Літаратурную  гадзіну для вучняў падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Буйніцкая З.В.. Яна расказала пра цяжкае дзяцінства і творчы шлях паэта. У час мерапрыемства прагучалі вершы аўтара пра нашы мясціны, нашу Лагойшчыну, а таксама  гумарэскі і жарты паэта.