“Цікавая і карысная экскурсія з вучнямі дзяржаўнай установы адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

26.11.2021
Ёсць такія рэчы, якія неабходна паўтараць пастаянна, бо ад іх можа залежыць тваё жыццё.

 У вучняў дзяржаўнай установы адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Лагойскага раёна” 23.11.2021 і 24.11.2021 з’явілася цудоўная магчымасць наведаць Рэспубліканскі цэнтр бяспекі жыццядзенасці, дзе яны змаглі не толькі замацаваць правілы бяспечных паводзін у соцууме, але і адкрыць штосьці новае на практычных занятках.

 Гэта, сапраўды, сучасны інавацыйны цэнт. 35 інтэрактыўных пляцовак дазваляюць на практыцы адпрацаваць правілы паводзін у аўтобусе, на вадаёмах, на дарозе, пры пажары, пры сустрэчы з дзікімі жывёламі і г.д.  Вучні  пагрузіліся ў адукацыйнае асяроддзе, якое максімальна імітуе надзвычайную сітуацыю. На шматлікіх трэнажорах яна змаглі паспрабаваць патушыць пажар, заправіць машыну на аўтазаправачнай станцыі,  пабудаваць часовы прытулак у лесе з падручных матэрыялаў. Экскурсія аказалася не толькі цікавай, але пазнавальнай і карыснай.