Прайшоў раённы этап рэспубліканскай гульні «Піянерскі квіз»

13.01.2022

 

 

      У анлайн-фармаце 11 студзеня прайшоў раённы этап рэспубліканскай інтэлектуальнай гульні «Піянерскі квіз». Падчас яе дзеці адказвалі на пытанні з розных галін ведаў – усяго прапаноўвалася 6 тураў па 6 пытанняў.

      Лепш за ўсіх з цікавымі і разнастайнымі заданнямі анлайн-віктарыны справілася каманда «Пацеркі» з СШ № 1 г. Лагойска. Яе прадстаўлялі Валерыя Войцік, Ганна Дранкевіч, Ксенія Максімовіч, Кіра Батурына, Мілана Паляковіч і Паліна Латош.

      Першае месца дае права «Пацеркам» удзельнічаць у абласным этапе гульні, які пройдзе ў гэтым жа месяцы.