Вось яно якое - наша лета!

24.06.2022
Вось яно якое наша лета - пара цяпла, адпачынку і забаў, прагулак на сонейку. Сення у ДУА "Мятлічыцкі дзіцячы сад"завіталі скамарохі.

Яны прынеслі з сабой многа радасці і гарэзлівасці. Яны танчылі разам з дзецьмі пад музыку "Я вазьму ў мамы туфлі", "Ягадкі-какеткі". Правялі вясёлую зарадку "Вось танцуюць малышы". Пагулялі у гульні "Як жывеш?", "Сонейка і дожджык","Кот і мышы", "Залатыя варата". Адгадвалі загадкі, многа спявалі. У дзяцей панаваў радасны эмацыянальны настрой.