Забава "У госці да бабулі Марусі"

12.08.2022
У ДУА "Гасцілавіцкі дзіцячы сад Лагойскага раёну" з павагай адносяцца да роднай мовы і традыцый беларускага народу.

Праца ў гэтым напрамку вядзецца напрацягу года, а ў летні перыяд працягваецца праз экскурсіі, народныя гульні, забавы, таму што  лета - цудоўная пара! Гэта – весялосьць, радасць, розныя сюрпрызы і вельмі цікавыя сустрэчы. Адной з такіх сустрэч стала імправізаванае падарожжа ў вёску да бабулі Марусі, якая напісала рабятам ліст і запрасіла да сябе ў госці.

 У гасцях дзеці пазнаёміліся з хатняй гаспадаркай. Дзяўчынкі паспрабавалі сябе ў ролі сапраўдных вясковых гаспадынь: насілі ваду з калодзежа на карамысле, а яшчэ вучыліся рыхтаваць боршч, а хлапчукі ва ўсім ім дапамагалі. Наведалі бабулін агарод, дзе сабралі гародніну для баршчу ( буракі, моркву, цыбулю, бульбу), нарыхтавалі кроп для сушкі на зіму. Усім было цікава. Выхаванцы многае даведаліся аб сельскім падворку: аб хатніх жывёлах і іх дзіцянятах, аб значэнні жывёл у жыцці чалавека, аб занятках людзей  (праца ў вёсцы, догляд за раслінамі, жывёламі і многае іншае).