«Як ты дорага мне, мая родная мова!..»

27.09.2022
На працягу ўсяго тыдня ў гімназіі праходзілі розныя мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!».

Гімназісты прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы, прысвечанай Дню народнага адзінства, з удзелам міністра адукацыі, у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску", у тэматычных мерапрыемствах у класных калектывах, прысвечаных роднай мове, наведалі Замкавы комплекс «Мір» - унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі і ўсклалі кветкі да магілы вялікага беларускага паэта Ніла Гілевіча, нацешыліся класікай беларускай драматургіі, прагледзеўшы спектакль «Паўлінка» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Адным з самых яркіх, кранальных і запамінальных стаў конкурс чытальнікаў у рамках закрыцця тыдня. У зале панавала атмасфера выгоды і цяпла, і вядома любові да роднай мовы! Удзельнікі конкурсу з асаблівай цеплынёй і любоўю чыталі творы беларускіх паэтаў, і падарылі журы масу прыемных і незабыўных уражанняў. Дзякуем нашых канкурсантаў! Па выніках конкурсу ўсе ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі пераможцаў!

Шануйце родную мову, карыстайцеся ёй, бо любоў да роднай краіны, любоў да роднай мовы нічым вымераць нельга!

БОЛЬШЕ ФОТО...