Мітынг да Дня Перамогі

10.05.2023
Ігар Васільевіч Карпенка, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, прыняў удзел у мітынгу да Дня Перамогі ў аграгарадку Гасцілавічы.

Разам з Ігарам Васільевічам кветкі да помніка  воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны,  усклалі Муравіцкая Людміла Мікалаеўна, Раемская Анжэла Іванаўна, Алег Зімніцкі,  Аніськовіч Алег Валянцінавіч, Лосіч Сяргей Віктаравіч, Лаўрыновіч Таццяна Уладзіміраўна, Паплёўка Уладзімір Антонавіч, Звяркова Святлана Віктараўна, вучні Гасцілавіцкай сярэдняй школы, жыхары аграгарадка.  У знак памяці паўшых прагучала хвіліна маўчання, быў дадзены салют.