Сустрэча з цікавымі людзьмі

03.05.2024
У ДУА "Крайскі дзіцячы сад" адбылася сустрэча выхаванцаў з работнікамі медыцынскай сферы Крайскай амбулаторыі. На сустрэчу былі запрошаны стаматолаг Бахар Аксана Антонаўна і фельчар Пташнік Тамара Іванаўна.

Дзеці рыхтаваліся да мерапрыемства: прачыталі казку “Доктар Айбаліт”, малявалі на тэму “Бальніца”, гулялі ў аналагічную сюжэтна-ролевую гульню.

   Аксана Антонаўна расказала дзецям, што трэба рабіць, каб зубы доўгі час заставаліся здаровымі і прыгожымі. Свой аповед яна падмацавала каляровымі ілюстрацыямі на вызначаную тэму. У  сваю чаргу дзеці  расказалі аб гігіенічных працэдурах, якія праводзяцца ў дзіцячым садзе.

   А колькі ж усяго цікавага ўбачылі яны ў сумцы фельчара! Тамара Іванаўна таксама пазнаёміла са сваёй нялёгкай працай.

   Дзеці з задавальненнем слухалі гасцей. Былі ўдзячны ім за карысную і цікавую інфармацыю.