Акцыя: "29 добрых спраў" крочыць далей па Лагойшчыне.

24.02.2020
Вучні завіталі з канцэртнай праграмай у Лагойскі Дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

        Шчыра сустрэлі жыхары інтэрната юных артыстаў ДУА "Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна". Распачаў канцэрт дырэктар школы Уладзімір Антонавіч Паплёўка. Ён напоўніў залу гукамі баяна і жартаўлівай беларускай песняй, стварыў адпаведны настрой у гледачоў. Нумар за нумарам напаўнялі сэрцы ўсіх прысутных дабрынёй і цяплом- усім тым, што імкнуліся, у першую чаргу, падараваць нашы вучні тым, хто жыве, і тым, хто працуе, у Доме -інтэрнаце. І не менш атрымалі нашы рабяты ў адказ: шчырыя словы падзякі і цёплыя ўсмешкі гледачоў напоўнілі і іх сэрцы.

      

 

ГУО "Гостиловичская средняя школа Логойского района"