“Прафарыентацыйная работа ў школе як шлях да матывацыі самавызначэння вучняў”

21.12.2020
Педагагічны савет
 

     Адбыўся 19 снежня. Настаўнікі абмеркавалі эфектыўныя шляхі матывацыі вучняў да далейшага прафесійнага станаўленя. Тое, што расказваць дзецям аб свеце прафесій неабходна яшчэ змалку, з'яўляецца ўжо ісцінай, якая не патрабуе доказу. Як зрабіць, каб работа ў школе па прафарыентацыі адпавядала сучаснасці, - гэтае пытанне патрабуе пошукаў рашэння.

        Сваімі напрацоўкамі і метадамі работы ў гэтым накірунку падзяліліся класныя кіраўнікі 3, 9 - 11 класаў Трухан В.А., Сабалеўская Г.В., Паўловіч В.М., Грахоўская Н.В, педагог сацыяльны Шаматульская Л.А., кіраўнік музея Паўлоўская Н.М. Мадэль прафарыентацыйнай работы школы прадставіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сівец В.Ф.

  

Падрыхтоўка да педагагічнага савета. Класная гадзіна для вучняў 11 класа "Формула прафесіі"

        

ГУО "Октябрьская СШ Логойского района"