Старшыня райвыканкама пабываў з віншавальным візітам у доме сямейнага тыпу

30.12.2020
У рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

        У рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 29 снежня старшыня Лагойскага райвыканкама Аляксандр Ласевіч наведаў дом сямейнага тыпу Ліцвяковых у Лагойску.

      Разам з намеснікам па сацыяльнай сферы Анжэлай Раемскай і начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Галінай Собаль ён павіншаваў бацькоў і дзяцей з наступаючым святам і ўручыў ім навагоднія падарункі, набытыя за кошт спонсарскай дапамогі: маразільнік, персанальныя прэзенты для кожнага дзіцяці і цукеркі.

    На дадзены момант Марына і Вячаслаў Ліцвяковы выхоўваюць 11 дзяцей, якія, у сваю чаргу, добра падрыхтаваліся да сустрэчы гасцей. Святочна апранутыя хлопчыкі і дзяўчынкі прачыталі навагоднія вершы, праспявалі песні, тым самым дзякуючы кіраўніцтву раёна за аказаную ўвагу і клопат.