Вучань з Плешчаніц прайшоў у фінал рэспубліканскага конкурсу «Прыступкі поспеху»

10.02.2021

 

      У фінал рэспубліканскага конкурсу бізнес-ідэй і бізнес-праектаў «Прыступкі поспеху» прайшоў васьмікласнік Плешчаніцкай СШ № 2 Аляксандр Матусевіч, актыўны ўдзельнік і менеджар па рэкламе вучнёўскай бізнес-кампаніі «Аграідэя», што дзейнічае ў Цэнтры дзіцячай творчасці гарадскога пасёлка. Мэтай эканамічнага стартапа, які прадстаўляе вучань, з’яўляецца рэалізацыя насельніцтву расады аднагадовых і шматгадовых раслін, што вырошчваецца ў ЦДТ.

      Аляксандр з 3 лютага знаходзіцца ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». У рамках лютаўскай змены пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу вучнёўскіх бізнес-ідэй. У анлайн-фармаце выхаванцы цэнтра пазнаёмяцца з дзейнасцю паспяховых прадпрыемстваў і кампаній краіны, сустрэнуцца з пераможцамі конкурсаў па прадпрымальніцтве на прэзентацыйных пляцоўках «Бізнес-адукацыя» і паўдзельнічаюць у іншых карысных і пазнавальных мерапрыемствах.

– Аляксандар Матусевіч – рознабакова адораны, вельмі камунікабельны, актыўны вучань, які добра наладжвае зносіны з іншымі людзьмі, – расказала метадыст Цэнтра дзіцячай творчасці, кіраўнік вучнёўскай бізнес-кампаніі Наталля Вайтовіч. – Упэўнена, што ўдзел у змене, якая зараз праходзіць у «Зубраняці», дазволіць хлопчыку пазнаёміцца з прафесіяналамі ў сферы бізнесу, набыць новы вопыт у арганізацыі і рэалізацыі стартапаў, узяць нешта новае для нашай бізнес-кампаніі «Аграідэя».

Жадаем Аляксандру Матусевічу поспехаў!

 

 

По материалам сайта:

 Логойский районный исполнительный комитет