Самыя лепшыя знаўцы Правіл дарожнага руху вучацца ў Калачах

19.02.2021
 

      На мінулым тыдні прайшла алімпіяда на веданне Правілаў дарожнага руху. Журы падвяло вынікі і вызначыла траіх пераможцаў у індывідуальным заліку. Імі сталі пяцікласніца з Астрошыц Юлія Рахоўская, а таксама Кацярына Лашукевіч (6 клас) і Мікіта Ліхтаровіч (7 клас) з в. Калачы.

      У выніку ў камандным заліку лідарамі былі прызнаны вучні Калачаўскага ВПК д/с-СШ. З віншавальным візітам да іх завіталі старшы інспектар ДПС аддзялення ДАІ Лагойскага РАУС Аляксандр Басько і галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Марына Рабацень. Яны павіншавалі школьнікаў з выдатнымі вынікамі, пажадалі далейшых поспехаў у вывучэнні Правілаў дарожнага руху і ўручылі ім заслужаныя ўзнагароды.

 

По материалам сайта: