Гімназісты сталі фіналістамі абласнога конкурсу «Я – даследчык»

09.03.2021
 
 

    Падведзены вынікі другога этапу конкурсу «Я – даследчык» Мінскай вобласці. Фестываль праходзіў для дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў у дыстанцыйнай форме.

   Лагойскі раён прадстаўлялі на ім 7 вучняў, якія праэзентавалі свае работы пры дапамозе відэаролікаў. З чатырох гімназістаў двое сталі фіналістамі конкурсу.

    Вучаніца 4 «А» класа Ангеліна Лукашэвіч спаборнічала з іншымі малодшымі школьнікамі ў секцыі «Прыродазнаўства. Жывая прырода». Разам з настаўніцай Лідзіяй Жукоўскай яна вывучала, якія ўгнаенні найбольш карысныя для агуркоў. У выніку дзяўчынка даведалася, пры якой падкормцы агуркі даюць лепшы ўраджай і ўтрымліваюць найменш нітратаў.

    А трэцякласнік Раман Пянкрат са сваёй мамай, настаўніцай матэматыкі Веранікай Ляшчынскай вывучаў, машынка з якой перадачай найбольш хуткая і мацней цягне. Ён будаваў мадэлі з лега з чатырма відамі перадач і пасля правядзення шэрагу тэстаў даведаўся, што больш эфектыўна цягне грузы менавіта аўто з раменнай перадачай. Даследаванне хлопчыка атрымала высокую ацэнку журы ў секцыі «Матэматыка. Фізіка. Тэхніка. Робататэхніка».

    Віншуем фіналістаў і педагогаў гімназіі, якія іх рыхтавалі, і жадаем поспехаў у далейшай даследчыцкай працы!

 

 

По материалам сайта: