Тэатральная студыя Лагойскага дзіцячага садка прызнана адной з лепшых у вобласці

05.05.2021
 
 

    У Мінскай вобласці ў шосты раз прайшоў фестываль-конкурс устаноў дашкольнай адукацыі «Дзівосны свет дзяцінства». Заяўкі на ўдзел у ім падалі 56 дзіцячых садкоў цэнтральнага рэгіёна.

        Конкурс праводзіўся у 3-х намінацыях: «Тэатральны куток», «Тэатральная студыя», «Тэатральная пляцоўка».

    У намінацыі «Тэатральная студыя», удзельнікамі якой сталі 20 дашкольных устаноў, дыпломам ІІІ ступені быў адзначаны Лагойскі яслі-сад № 2 «Вясёлка». Такую ж узнагароду атрымалі дашкольныя ўстановы г. Узда, пасёлка Чысць Маладзечанскага і аграгарадка Наваселле Мінскага раёнаў. 

        Тэатральную студыю лагойскага садка назвалі «Горадам казак».

    

      Як расказала загадчыца дашкольнай установы Юлія Уклейка, лялькі, дэкарацыі для студыі рыхтавалі ўсе разам: і педагагічныя работнікі, і бацькі. У выніку атрымаўся вялізны стэлаж-сюрпрыз, дзе прадстаўлены самыя розныя віды тэатра: стэндавы (магнітны, вертыкальны, ценевы), настольны, пальчыкавы, падлогавы і іншыя.

     Пакуль выхавальнікі выкарыстоўваюць на занятках з дзецьмі элементы тэатралізацыі, дзякуючы якім дашкольнікі атрымліваюць першыя ўяўленні па драматычны від мастацтва. А ўжо ў верасні пачнецца набор у студыю «Горад казак», каб у хуткім часе маленькія акцёры прадставілі публіцы сваю першую тэатральную пастаноўку. 

 

По материалам сайта: