Школьнікі з Камена пабывалі на квэсце ў Лагойску

11.06.2021

 

 

      Удзельнікі аздараўленчага лагера Каменскай сярэдняй школы наведалі райцэнтр, дзе пабывалі на цікавых экскурсіях. У Цэнтры дашкольнага развіцця дзіцяці «Лясная казка» іх чакалі займальныя ўрокі ў Цэнтры бяспекі. А ў мастацкай галерэі яны ўдзельнічалі ў квэсце-гульні «Нясумны жывапіс», падчас якой шукалі адказы на карцінах Сяргея Давідовіча, ажыўлялі іх, складалі пазлы з выявай мастацкіх сюжэтаў аўтара.

      Гэта паездка ўваходзіла ў праграму аздараўленчага лагера, арганізаванага ў Камена для дваццаці вучняў 1 – 4 класаў. Атрад «Дружбакі» ўдзельнічае ў спартыўных, забаўляльных, інтэлектуальных мерапрыемствах. Для дзетак праводзяцца заняткі на тэму экалогіі, сям’і, радзімы.

       Наступны выезд вучняў з Камена запланаваны ў мемарыяльны комплекс «Хатынь».

 

 

По материалам сайта: