Восем школьных каманд спаборнічалі на раённым турзлёце

14.06.2021

 

      Школьныя палатачныя аздараўленчыя лагеры перанеслі на жнівень. Абмежаванняў, звязаных з эпідэміялагічнай сітуацыяй, ніхто не адмяняў, і раённы турыстычны злёт праходзіў толькі два дні – 11 і 12 чэрвеня. Каманды ехалі на яго за свой кошт, і вялікі дзякуй бацькам і настаўнікам за фінансаванне. Усе гэтыя прычыны паўплывалі на тое, што ў школьным турзлёце прымалі ўдзел толькі 8 каманд са звычайных 14-ці. Аднак, нягледзячы на пералічаныя нюансы, дзеці і педагогі выдатна адпачылі на беразе Плешчаніцкага вадасховішча, патрэніравалі турыстычныя навыкі і паспаборнічалі ў іх.

   

   

  

      Таму збіраліся дадому ў выдатным настроі, зазначаючы толькі, што два дні для такога цікавага мерапрыемства – гэта мала.

  

    

  

  

      Пераможцаў турзлёту, якія будуць прадстаўляць наш раён на абласным спаборніцтве ў Слуцкім раёне, мы назавём у бліжэйшым выпуску газеты. Але пасля большасці этапаў перад падвядзеннем вынікаў у суботу лідзіравала каманда Гайненскай школы. Прызавыя месцы ў выпрабаваннях занялі таксама зборныя Лагойскай СШ № 3 і вучні з Астрошыц.

 

По материалам сайта:

 

 

Ещё читать на сайте:

  ГУДО "Логойский РЦТиК"