Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай творчасці «Беларусь – мая мова і песня»

03.08.2021

 

 

    Нацыянальны цэнтр дзіцячай творчасці дзяцей і моладзі запрашае наведаць Рэспубліканскую выставу-конкурс дзіцячай творчасці «Беларусь – мая мова і песня». Мерапрыемства ладзіцца ў рамках VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!».

     Сёлета ў намінацыі конкурсу «Выяўленчае мастацтва» («Жывапіс», «Графіка») аб'яўлена тэма: «Мелодыя беларускай душы». Таму творчыя праекты ўдзельнікаў прысвечаны музыцы, якая жыве ў душы кожнага беларуса, расказвае пра яго мары і спадзяванні. Змест работ раскрывае меладычнасць беларускіх песень, прыгажосць танца, самабытнасць вясковых музыкаў, каларыт нацыянальнага касцюма.

 

    Тэматыкай намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» заяўлена «Мастацкая спадчына Беларусі». Творчыя работы ўдзельнікаў адлюстравалі рэгіянальныя традыцыі народнай прыкладной творчасці па напрамках:

  • «Кераміка»,
  • «Мастацкая саломка»,
  • «Мастацкі роспіс»,
  • «Выцінанка»,
  • «Мастацкі тэкстыль»,
  • «Лялька»,
  • «Мастацкая апрацоўка прыродных матэрыялаў».

     Намінацыя «Анімацыйны фільм» прадстаўлена работамі, выкананымі ў графічнай і аб'ёмнай мультыплікацыі (пластылінавая анімацыя, маляваная анімацыя, змешаная тэхніка, лялечная анімацыя і інш.) на тэму: «Мамчына калыханка».

 

 

По материалам сайта: