Восеньскае свята

19.10.2021
Дзяржаўнай установы адукацыі «Гасцілавіцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна»

 

Восень, восень залатая 

Сее радасць на зямлі, 

Хмарка ў сінім небе тае, 

Мкнуць у вырай жураўлі. 

 

         14 кастрычніка ў нашым дзіцячым садзе прайшло восеньскае свята. Свята ў дзіцячым садзе - гэта заўсёды дзіўныя цуды, чароўныя фарбы, звонкі смех выхаванцаў, мора ўсмешак і весялосці. Хоць і кажуць, што восень маркотная пара, але дзеці як ніхто іншы, здольныя радавацца шораху залацістага апалага  лісця пад нагамі, дожджыку, пад якім так цікава гуляць пад парасонам у гумовых боціках. Вось чаму свята восені ў дзіцячым садзе з'яўляецца адным з самых любімых у нашай дзетвары.

     У гэтым годзе ўсе восеньскія забавы былі прымеркаваны да Дня маці.

     На свяце прагучалі прыгожыя песні, карагоды, вершы аб восені і любімай матулі. Дзеці прынялі ўдзел у разнастайных гульнях, вясёлых эстафетах, выканалі танцы.

       Але і вядома - якое свята без пачастункаў? Восень прынесла дзецям спелыя яблычкі.

       У рамках урачыстасці адбылася выстава сумесных "бацькі-дзеці" вырабаў з прыроднага матэрыялу "Чараўніца восень".

       Разнастайнасць і арыгінальнасць работ, прадстаўленых на выставе ўражвала ўяўленне, чарговы раз даказаўшы непасрэднасць і крэатыўнасць дашкольнікаў і іх бацькоў.

          Свята даставіла радасць і задавальненне ўсім выхаванцам.