Восеньскія клопаты ў дзіцячым садзе

19.10.2021
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Засоўеўскі дзіцячы сад Лагойскага раёна"

 

      Пад такой назвай прайшоў дзень у дзяржаўнай установе адукацыі "Засоўеўскі дзіцячы сад Лагойскага раёна". Залатая восень пануе ўсюды. Якая прыгажосць навокал! Як цудоўна прагуляцца па мяккім дыване з апаўшага лісця!

Пафарбавала восень клёны 

У колер жоўты і чырвоны

І немагчыма надзівіцца 

                                          На восень цуда-чараўніцу

                                         

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Будзем лісцікі збіраць.

Ліст бярозы,

Ліст рабіны, 

Ліст таполі,

Ліст асіны,

Дуба мы лісток збяром, 

Маме асенні букет аднясём.

 

Сюжэтна - ролевая гульня "Парады  Залатой восені".

                                       

 

У выхаванцаў і работнікаў установы свае восеньскія клопаты. 

Акцыя "Чысты двор".

         

 

Збор насення аксамітак і настурцый.       

                                       

 

Восень залатая,

Ты нам прынясла

Поўны агароды

Ўсяго дабра...

     Вось такі ўраджай морквы вырасцілі дарослыя і дзеці, акуратна склалі ў скрыначкі для захоўвання. Будзе смачная вітамінная салата перад абедам на зіму.

 

А смачныя духмяныя яблычкі - на кампот і на дэсерт.

Залацісты, спелы яблык

На маёй ляжыць далоні.

Залацісты, буйны яблык,

Быццам сонейка малое. 

 

Папрацавалі, можна адпачыць.

У другой палове дня выхаванцы прынялі ўдзел у драматычнай пастаноўцы па казцы "Рэпка".