Экскурсія ў "Беларускую хатку"

21.10.2021
Важнай асаблівасцю “Беларускай хаткі” з’яўляецца ўдзел у яе стварэнні дзяцей і іх бацькоў

 

       З чаго пачынаецца Радзіма? З матчынай калыскі, аповядах аб аб прадзедах, з роднага двара і дзіцячага садка, дзе вучаць простым ісцінам: любіць сваю сям’ю, сваю вёску, краіну.

    Куточак “Беларуская хатка” быў створаны з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, прывіцця выхаванцам цікавасці да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці.

    Важнай асаблівасцю “Беларускай хаткі” з’яўляецца ўдзел у яе стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Дашкольнікі такім чынам адчуваюць сваю прыналежнасць да творчасці. У куточку сабраны рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ганчарныя вырабы, вырабы з саломкі, ільну, шмат рэчаў ткацтва (ручнікі, посцілкі, сурвэткі, вышыванкі, беларускае народнае адзенне). Аформлены “Патрыятычны куточак”, матэрыялы якога знаёмяць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў і мастакоў, пашыраюць веды пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі (герб, сцяг, гімн) і г.д. Пакрыху куточак папаўняецца новымі экспанатамі.

    І вось сёння наведвальнікамі куточка “Беларуская хатка” сталі выхаванцы. З цікавасцю яны разглядалі экспанаты. А колькі пытанняў яны задалі выхавальніку!  Таццяна Іванаўна Ліхачова з натхненнем, эмацыянальна правяла экскурсію.