Забава "Здаровае дзяцінства"

27.10.2021

 

          Спаборніцтва паміж выхаванцамі “Здаровае дзяцінства” прайшло ў дзяржаўнай установе адукацыі "Чудзеніцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна". Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў спартыўных мерапрыемствах.

       Развіццю смеласці, вынослівасці і хуткасці спрыяе ўдзел у гульні “Гонкі на мячах”

           Развіваем спрытнасць і вакамер ў гульні “Дзіцячы боулінг”

          Увага, хуткасць рэакцыі і дробная маторыка рук развіваецца ў гульні “Спрытныя ручкі”

         Выхоўваем пачуццё адказнасці, увагу ў гульні “Знайдзі палову”

         Умацаванне здароўя, бадзёры настрой і уменне дзейнічаць у камандзе стала вынікам правядзення спаборніцтваў!!!