ДЗЕНЬ ТЭАТРА

14.12.2021
ДзУА “ГАСЦІЛАВІЦКІ ДЗІЦЯЧЫ САД ЛАГОЙСКАГА РАЁНА”

 

 

ДЗЕНЬ ТЭАТРА"

 Там ёсць сцэна і кулісы

 І акцёры і актрысы,

 Ёсць Афіша і антракт,

 Дэкарацыі, аншлаг.

 Ну, вядома ж, і прэм'ера!

 Здагадаліся  напэўна... (тэатр).

        Так, згодна гадавому плану работы ў нашым дзіцячым садзе прайшоў "Дзень тэатра". Наведванне тэатра для дзяцей дашкольнага ўзросту заўсёды свята. Тэатр з'яўляецца адной з самых маляўнічых і даступных ўспрымання дашкольніка сфер мастацтва. З ім звязаны радасць, весялосць, яркія ўражанні, новыя пачуцці.

       Выхавальнікі, далучаючы дзяцей да тэатралізаванай дзейнасці, вырашаюць многія педагагічныя задачы, якія тычацца фарміравання мастацка-эстэтычнага выхавання  дзяцей, прывіваючы ўстойлівую цікавасць да роднай культуры, літаратуры, тэатра. З самай раніцы ў дзетвары было ажыўлена: купілі квіткі ў касе, з дапамогай адміністратара занялі месцы ў зале, дзе разам з героямі трапілі ў казку "Каза-Манюка".

       У антракце падсілкаваліся салодкімі прысмакамі. І вядома напрыканцы падзякавалі ўсім акцёрам апладысментамі.