Адпраўляемся, сябры, у цуда-казку разам мы

15.12.2021
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Засоўеўскі дзіцячы сад Лагойскага раёна"

 

Выкарыстанне розных відаў тэатралізаванай дзейнасці ў дзяржаўнай установе адукацыі

"Засоўеўскі дзіцячы сад Лагойскага раёна"

       

Адпраўляемся, сябры,

У цуда-казку разам мы,

У тэатр лялек і звяроў.

Кожны знойдзе тут сяброў.

Увага! Заслона! Званок!

Вось вам тэатральны куток.

             Для паспяховага вырашэння задачы па развіцці звязнага маўлення выхаванцаў  рознаўзроставай групы выхавльнікамі вялікая ўвага ўдзяляецца творчай тэатралізаванай дзейнасці. Яна з'яўляецца эфектыўным сродкам для развіцця памяці, мыслення, увагі, фантазіі, узбагачае і актывізіруе слоўнік дзяцей.

 

           Усё абсталяванне размяшчаецца так,  каб дзеці маглі свабодна ім карыстацца. Дзякуючы даступнасці матэрыялаў, выхаванцы лёгка ўключаюцца ў гульнявую сітуацыю, выкарыстоўваюць яго ў адпаведнасці са сваёй задумкай. 

       Кожная пастаноўка дазваляе хвалявацца і радавацца, перажываць за персанажаў і іх учынкі. Дзякуючы выхавальнікам, распрацаваны і пастаянна папаўняюцца настольны тэатр, бібабо, тэатр масак,  пальчыкавы тэатр, маляваныя дзіцячыя маскі на папяровых палосках, конусны тэатр, тэатр гумавых лялек, ценявы тэатр, тэатр на пластыкавых шклянках, самаробны тэатр на конусах, абсталяваны куток пераапранання, дзе існуюць шкатулкі, сумачкі, капялюшыкі, люстэркі, касынкі, спаднічкі, пацеркі, бранзалеты, паясы, раменьчыкі.

Тэатр мы любы змайструем,

І круглы год мы з ім сябруем.

Цудоўныя ў нас ёсць героі:

І акрабаты, і жанглёры.

Тут кожны сам сабе акцёр

І музыкант, і рэжысёр.

І кожны дзень, і кожны час

Сыграем мы, сябры, для вас!