Доследы і эксперыменты

17.12.2021
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Крайскі дзіцячы сад "Усмешка" Лагойскага раёна"

 

       
 
         Не толькі гуляем, але і назіраем, эксперыментуем, даследваем.

        Зіма – гэта не толькі цудоўны час для забаў і свят. Менавіта гэта пара года  стварае ўмовы для правядзення розных даследванняў.      

    Вада – гэта самае звычайнае і самае дзіўнае рэчыва на планеце. З вадой мы сустракаемся кожны дзень: мыем твар і рукі пад кранам, прыгаем пад дажджом па лужах, паліваем вазоны, п’ём ваду. Аднойчы на занятках выхаванцы рознаўзроставай групы даведаліся, што вада адыгрывае важную ролю ў жыцці чалавека. Цікава, якімі ўласцівасцямі валодае вада?

      Сёння, зімовым днём 17 снежня 2021 года, дзяўчынкі і хлопчыкі вызначылі, што вада, не толькі важная рэч для жыцця, але і прадмет для назірання і даследвання.

      Разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Ліхачовай Таццянай Іванаўнай дзеці знаходзілі інфармацыю пра ваду, праводзілі доследы, рабілі вывады.

      Такім чынам, вада валодае пэўнымі ўласцівасцямі: гэта вадкасць, якая не мае колеру, паху; некаторыя рэчывы могуць растварацца ў вадзе; вада мае ўласцівасць пераходзіць з аднаго стану ў другі; пры замярзані вада расшыраецца; узровень вады павышаецца, калі ў ваду класці прадметы.

      Вада з’яўляецца неабходнай умовай для жыцця ўсяго жывога, з вадой можна праводзіць цікавыя даследванні і назіранні.  А зімой вада цудоўным чынам пераўтвараецца ў снег і лёд!

  

  

Еще фото смотреть ЗДЕСЬ