Падарожжа ў свет прыгажосці

21.12.2021
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Мятлічыцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна"

 

      Выхаванцы дзіцячага садка разам з выхавальнікам Усцін Ж.І. здзейснілі падарожжа ў свет прыгажосці, утульнасці, дабра, далучыліся да вытокаў народнай культуры.

     У дзяцей фарміраваліся элементарныя ўяўленні аб выяўленча-выразных сродках ручнога ткацтва; развіваліся ручныя ўменні, зрокавая памяць, вобразнае мысленне, эстэтычны густ, дробная маторыка рук; выхоўвалася працавітасць, цікавасць да прадметаў народнага мастацтва.

      З дапамогай “чароўнага” клубочка дзеці пабывалі ў далёкім мінулым.                                

- Ты каціся-каціся, клубочак, пакажы нам мінулае разочак.

 

Ткацтва — гэта старадаўні від рукадзелля, з якім звязана шмат легенд і паданняў.

         Клубочак запрасіў выхаванцаў наведаць школьны музей, дзе яны пазнаёміліся з ткацкім станком.

         А яшчэ выхаванцы даведаліся, што першае валакно для ткацтва нашы продкі атрымлівалі з крапівы, а ўжо потым сталі вырошчваць лён.

         Сялянскай сям'і патрэбна было многа тканіны для адзення, пасцельнай бялізны, абрусоў, ручнікоў, дываноў. Паглядзіце, якія яны прыгожыя!

         І зноў клубочак прывеў нас у дзіцячы сад, у нашу майстэрню. Дзеці папрацавалі на славу на сваіх станочках. Вось і гатовы сурвэткі, шкада толькі, што зімовы дзянёк -  кароткі.