Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

03.03.2022
З 21.02.2022 па 26.02.22 у нашай ўстанове адукацыі прайшоў тэматычны тыдзень па навучальных прадметах «Беларуская мова і літаратура».

 

   

 

      Пазакласная  работа па беларускай мове і літаратуры – гэта духоўна-маральнае, эстэтычнае, грамадзянскае выхаванне на основе ўзаемадзеяння мовы, літаратуры і культуры. Тыдзень роднай мовы дапамог дапоўніць урокі мовы і літаратуры, замацоўваць і пашырыць тыя веды, якія вучні атрымалі на ўроках. 

       На працягу тыдня вучні сталі актыўнымы ўдзельнікамі усіх мерапрыемстваў, падрыхтаваных настаўнікамі. Кожны змог паспрабаваць свае сілы ў інтэлектуальных спаборніцтвах, у разнастайных відах дзейнасці, прымерыць нязвыклыя для паўсядзеннасці ролі. Майстраваць, фантазіраць, вылучаць ідэі і іх рэалізоўваць, маляваць, удзельнічаць у віктарынах, конкурсах. А галоўнае паказаць свае шчырыя адносіны да роднай мовы і літаруры.

     Урачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося ў Міжнародны дзень роднай мовы. Свята распачалі дзевяцікласнікі, якія паспаборнічалі паміж сабой у гульне-квізе “Ведаем. Ганарымся. Захоўваем”. Сярод удзельнікаў вылучыліся найлепшыя знаўцы мовы і літаратуры, якія і атрымалі падарункі ад арганізатараў.

       Сур’ёзным іспытам для школьнікаў стала Рэспубліканская дыктоўка, у якой прынялі ўдзел 25 вучняў з 6-11 класаў. Ацаніць свае веды на такім узроўні атрымалася ва ўсіх, таму кожны стаў уладальнікам сертыфіката ад Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

      Другі дзень Тыдня прайшоў пад дэвізам: «Роднаму слову – прызнанне ў любові». З вучнямі 5 класаў праведзена літаратурная хвілінка «На ўсё знойдзецца прыказка». У прапанаваным конкурсе дзіцячай аўдыторыяй праявіліся кемлівасць, творчыя здольнасці, вобразнае мысленне, памяць і, канешне, веды. Завяршыўся дзень паэтычнай мазаікай, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я Коласа.

       Трэці дзень прайшоў пад дэвізам  «Мова родная – мова модная». Вучні 5-7 класаў правялі акцыю  «Далучы сваю далонь», у ходзе якой змаглі выказаць уласныя пажаданні на беларускай мове для кожнага грамадзяніна нашай краіны.

Высокая актыўнасць сярод навучэнцаў назіралася і падчас правядзення кункурсаў літаратурных газет і плакатаў “Беларускія песняры”, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа, і  «Я люблю беларускую мову». Латарэя «Рускай мове дай разгрузку – гавары па-беларуску» паказала, наколькі лёгка і хутка вучні ўмеюць разгадваць крыжаванкі, рэбусы, загадкі, а таксама перакладаць словы з рускай мовы на беларускую. Скончыўся трэці дзень Тыдня боем эрудытаў сярод шасцікласнікаў «Падумай і адкажы», прысвечаным знакамітым людзям Беларусі.

       «Гучыць паэзія ў душы » - дэвіз чацвёртага дня. Сярод вучняў сёмых класаў прайшоў конкурс чытачоў вершаў «Прыміце паклон ад нас, песняры», дзе вучні расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Я. Купалы і Я. Коласа, прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, чытаючы любімыя вершы паэтаў.

      У гэты ж дзень у фае школы з’явіўся стэнд «Мы малюеем літаратуру», дзе дэманстраваліся ілюстарцыі вучняў да беларускіх аўтарскіх твораў і казак.

     Сярод 10-11 класаў прайшоў турнір па беларускай мове  «Любі, шануй, ведай роднае слова». Выконваючы заданні, вучні развівалі пазнавальную цікавасць да роднай мовы, узбагачалі слоўнікавы запас, развівалі арфаграфічную пільнасць, павышалі агульную моўную культуру.

      Пяты дзень прайшоў пад дэвізам  «Збяры Беларусь у сваім сэрцы ». Вучні 4-11 класаў прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, выконваючы заданні павышанай цяжкасці ў інтэрактыўнай гульні «Гонка за ведамі ». Акрамя гэтага, з вучнямі 6-х класаў праведзена пазнавальная гульня «Век жыві – век вучыся».

      Тыдзень выдаўся насычаным і незвычайным. Вучні школы прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры. Яны змаглі раскрыцца і рэалізаваць свае творчыя магчымасці, а таксама паказаць камунікабельнасць і ўменне супрацоўнічаць з равеснікамі. Пры падвядзенні вынікаў у шосты дзень тыдня пераможцы конкурсаў былі ўзнагароджаны граматамі.

      Любім і шануем родную мову разам!