“Увага ўсім”

12.03.2022
у перыяд з 1 па 11 сакавіка работнікі Лагойскага РАНС размаўлялі з вучнямі ўстаноў адукацыі Лагойскага раёна

 

 

    Як дзейнічаць у выпадку надзвычайных сітуацый, што рабіць, калі пачулі сігнал “Увага ўсім” і як правільна вызваць дапамогу – аб гэтым і не толькі у перыяд з 1 па 11 сакавіка работнікі Лагойскага РАНС размаўлялі з вучнямі ўстаноў адукацыі Лагойскага раёна.

    Для вучняў ужо добра знаёмы гук пажарнай сігналізацыі, пры гучанні якога ўсе ведаюць, што адбыўся пажар або ўзгаранне і неабходна эвакуявацца з будынка, аднак гук электрасірэны некаторых быў упершыню.

    Так, з вучнямі пагутарылі об патэнцыйнай пагрозе, якая хаваецца ўнутры вытворчых прадпрыемстваў, якія небяспечныя рэчывы ў выпадку аварыі або надхвычайнай сітуацыі могуць пагражаць жыццю людзей. Чым небяспечныя хлор і аміяк, а таксама якія існуюць найпрастейшыя сродкі індывідуальнай абароны.

    Па завяршэнні гутаркі вучні адказалі на пытанні выратавальнікаў, найбольш актыўныя атрымалі падарункі!

     З мерапрыемства кожны вынес для сябе шмат новага, і вельмі важна, што пасля яго ўсе пайшлі дахаты з добрым настроем.