Як стаць абаронцам? Мы памятаем. Мы ганарымся.

20.04.2022
З мэтай фарміравання ўяўленняў у дзяцей пра абаронцаў Айчыны, пра людзей ваенных прафесій у рознаўзроставай групе “Валошкі" ДУА "Мятлічыцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна" быў праведзены інтэграваны занятак “Як стаць абаронцам?

На занятку дзеці развівалі ўвагу, смеласць, спрытнасць, кемлівасць пры выкананні гульнявых заданняў.

 А пачаўся занятак з пісьма, якое атрымалі нашы выхаванцы ад салдата з просьбай дапамагчы яму сабраць экспанаты для музея. У дадатак да пісьма была прыкладзена карта з маршрутам. Паспяховае выкананне баявых заданняў павінна было прывесці да незвычайных прадметаў – экспанатаў музея.