Адпачынак з карысцю

01.08.2022
Самы лепшы адпачынак для кожнага- гэта адпачынак з карысцю! Менавіта такому адпачынку аддаюць перавагу вучні ДУА "Гасцiлавiцкая сярэдняя школа" Аніськовіч Ягор і Семяняка Руслан.

Яны сталі ўдзельнікамі ваенна-патрыятычнага клуба "Патрыёт" (кіраўнік Андрэй Бялько), які працуе на базе Цэнтра дзіцячай творчасці Лагойскага раёна. Кожны тыдзень рабяты з Юркавіч і Гасцілавіч ездзяць на заняткі ў Лагойск. Кіраўнік клуба пры падтрымцы дырэктара ДУДА "Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна" Валерыя Шостака імкнецца зрабіць заняткі ў клубе карыснымі, пазнаваўчымі, напоўненымі духам патрыятызму і адказнасці. На бягучым тыдні заняткі ў клубе праходзілі надзвычай цікава. Завяршыліся двудзённыя спаборніцтвы, арганізаваныя клубам, не толькі для яго ўдзельнікаў, але і для ўсіх жадаючых. Такі адпачынак не толькі астаўляе незабыўныя эмоцыі, але і гартуе характар, умацоўвае дух.