Аздараўленчы лагер дзённага знаходжання “Максімум” и профільны лагер дзённага знаходжання “Эрудыты” ў дзяржаўнай установе адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа

04.08.2022
Аздараўленчы і профільны лагеры— гэта тэрыторыя актыўнага жыцця. Кожны дзень, кожная гадзіна жыцця ўлагеры дзіўная і непаўторная.

З першага дня працы лагераў выхавальнікістварылі для дзяцей атмасферу гармоніі, прыгажосці. Пры арганізацыі працы лагераў перш за ўсё вялікая ўвага надавалася афармленню. Маляўнічыя, яркія малюнкі спрыяюць стварэнню ў выхаванцаў лагерастаноўчага настрою, эмацыйнай разгрузкі, атмасферы творчасці, жадання актыўна ўдзельнічаць у жыцці лагера. Кожны дзень дзецям прапануюцца мерапрыемствы, якія развіваюць іх розум, пашыраюць кругагляд, вучаць спасцігаць таямніцы.