Добраўпарадкаванне тэрыторыі ДУА "Крайскі дзіцячы сад "Усмешка"

19.08.2022
Тэрыторыя дзіцячага сада адыгрывае важную ролю ў жыцці яго выхаванцаў, бо яны праводзяць на свежым паветры шмат часу. Акрамя эстэтычнай складаючай, прастора каля будынка ўстановы забяспечвае дадатковую магчымасць развіваць дашкольнікаў праз зносіны з навакольным светам.

Новая, пафарбаваная ў яркія колеры вясёлкі, агароджа акружае дзіцячы сад. Поўнасцю заменена надворнае гульнявое абсталяванне. Пакладзена новая тратуарная плітка.

Асноўны прынцып работы дашкольнай установы засноўваецца на тым, што выхаванцы павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, творчасці. Таму літаральна ўсе  работнікі ўключыліся ў добраўпарадкаванне, вельмі дапамаглі і бацькі, Лагойскі лясгас, ААТ “Крайск”.

Трэба будзе яшчэ шмат чаго зрабіць. Але старт дадзены, і пачатак пакладзены. У далейшым патрабуецца ўвасабленне ідэй у жыццё сумеснымі намаганнямі ўсяго калектыву.