“Бывай, лета!”

26.08.2022
Цяпер апошнія летнія дзянькі, але сонца ярка свеціць і сагравае нас сваімі цёплымі прамянямі. Чырвонае лета прыйшло наведаць выхаванцаў ДУА "Мятлічыцкі дзіцячы сад" са сваімі ляснымі сябрамі...

Лецейка, ты лета, гучна песня спета,

Цешыла ты дзетак, ды ласкала гэтак:

Цёплаю вадою, чыстаю расою,

Полем і лясамі, птушак галасамі.

Падышло да канца цёплае лета і прыйшло развітацца з дзеткамі. Яно сагравала  цёплым сонейкам, палівала спорным дожджыкам, давала рост салодкім ягадкам, карміла духмяным хлебцам. Дзеці добра адпачылі,  сталі такімі загарэлымі, моцнымі, бадзёрымі, здаровымі.