Восеньскі кірмаш

28.09.2022
У ДУА "Плешчаніцкі дзіцячы сад№1" прайшла выстава садавіны і гародніны пад назвай "Восеньскі кірмаш”.

Гэта мерапрыемства было арганізавана сумесна з бацькамі, якія актыўна ўзаемадзейнічалі з педагогамі: прыносілі  ўраджай са сваіх градак, дапамагалі  ў афармленні выставы. Бацькі разам з дзецьмі актыўна падыходзілі і разглядалі ўраджай, рабілі фотаздымкі, нават спрабавалі пакаштаваць сакавітыя яблычкі і грушы. Асаблівую ўвагу да сябе прыцягнулі дзед і баба, якія і прывезлі смачныя падарункі на кірмаш.

       Дзякуючы такім мерапрыемствам, у дзяцей развіваюцца ўяўленні аб прыгожосці восені, аб разнастайнасці і карысці садавіны і гародніны, аб складанай працы дарослых ў полі і на агародзе.