Знаёмства з нацыянальнай культурай

21.10.2022
Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека - грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.

З мэтай усведамлення нацыянальных каштоўнасцей і фарміравання ўяўленняў аб беларускіх народных промыслах, выхавання павагі да працы людзей розных прафесій у ДУА "Крайскі дзіцячы сад" была праведзена забава “У гасцях бабулі Агаты”. Выхаванцы з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў пра Беларусь, спявалі песні на роднай мове, гулялі ў беларускія народныя гульні. Бабуля Агата пазнаёміла выхаванцаў з рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтва, ганчарства, пляценне з саломы і лазы, вышыванне.

   Дзеці з цікавасцю разглядвалі калаўрот, маслабойку, вышываныя ручнікі, гляняны посуд. А вечарам з захапленнем дзяліліся сваімі ўражаннямі з бацькамі.