Восень, восень залатая сее радасць на зямлі

02.11.2022
Восень - прыгожая і трохі сумная пара года, але ў нашым дзіцячым садзе сумна нікому не было. У гонар залатой чараўніцы было наладжана свята з песнямі, танцамі, гульнямі і вершамі ў ДУА "Мятлічыцкі дзіцячы сад"

Дзеці танчылі: хлопчыкі - "Восеньскую польку", дзяўчынкі - "Танец з парасонамі". Гучалі песні : "Агародная", "Осень-раскрасавица", "Скворушка прощай". Праводзіліся ігры-эстафеты: "Пабеглі па лужах" і "Збяром грыбочкі". Вясёлы аркестр падарыў восені падарунак на незвычайных музычных інструментах. 

З сюрпрызам у госці завітала клаўнэса Ірыска. Яна разыграла святочную латарэю - шарыкі з сюрпрызамі. А памагала ей прыгажуня Восень.

Але ніякія аповеды не могуць перадаць таго задавальнення і той радасці, якую дзеці атрымалі на свяце.