Навагодняя казка

16.12.2022
Святочны настрой пануе ў ДУА "Засоўеўскі дзіцячы сад". Работнiкi, выхаванцы, iх законныя прадстаўнiкi прымаюць актыўны ўдзел у арганiзацыi выставы "Навагодняя казка".

На ўваходзе ўсiх наведвальнiкаў установы сустракаюць казачныя персанажы з мультфiльма "Ну, погоди".

Яны запрашаюць трапiць у сапраўдную "Навагоднюю казку".

Тут на самым вiдным месцы размясцiлiся елачкi-прыгажунi.

Вакол iх сустрэлiся розныя казачныя героi. 

Дзецi разам з выхавальнiкамi ўпрыгожылi памяшканне раздзявалкi i дзiцячыя шкафчыкi.

Кожны жадаючы можа зрабiць фотаздымак на памяць у нашай фотазоне каля чароўнага камiна разам з сiмвалам 2023 года.