Творчая майстэрня “Бабулін куфэрак”.

27.12.2022
Новы год - гэта выдатная магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці! Бо для таго, каб зрабіць прыгажосць, часам даводзіцца праявіць усю сваю фантазію і прымяніць майстэрства ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Гэтым і займаліся  выхаванцы ДУА "Мятлічыцкі дзіцячы сад" разам з таленавітым педагогам Усцін Ж.І. у творчай майстэрні “Бабулін куфэрак”.

На гэты раз дзеці не толькі пазнаёміліся з новым матэрыялам – фааміран, але і дазналіся многа цікавага: калі афіцыйна пачалі святкаваць Новы год; як даўно з’явілася традыцыя ўпрыгожваць ёлкі на Новы год; чаму ўпрыгожвалі менавіта хвойныя дрэвы; з якого матэрыяла раней вырабрялі навагоднія цацкі.

Дзеці працавалі ва ўтульнай абстаноўцы побач з лясной прыгажуняй, якая з “нецярпеннем чакала” убранства. У паветры вітаў хвойны водар.

І атрымалася сапраўдная прыгажосць.