Жыву ў Беларусi - i тым ганаруся. Патрыятычнае выхаванне ў дашкольнай установе

15.02.2023
Дашкольнае дзяцінства-спрыяльны перыяд для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры. Таму вельмі важна пачынаць выхоўваць cапраўднага патрыёта сваёй Радзімы менавіта ў гэтым узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным плане.

Для дасягнення гэтай мэты перад педагогамі дашкольнай установы ставіцца шэраг задач:

  • выхаванне ў дзіцяці любові і прыхільнасці да сваёй сям'і, роднага дому, зямлі, дзе ён нарадзіўся;
  • фарміраванне ў дашкольнікаў маральных якасцей асобы праз знаёмства з гісторыяй і сучаснасцю роднай вескi;
  • фарміраванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятычных пачуццяў да мінулага, сучаснасці і будучыні роднага краю, гонару за сваю малую радзіму;
  • выхаванне любові і павагі да свайго народа, яго звычаяў, традыцый;
  • фарміраванне асноў экалагічнай культуры, гуманнага стаўлення да ўсяго жывога праз знаёмства з прыродай роднага краю.

     З гэтай мэтай з дзецьмі арганізуюцца:

  • заняткі,
  • гульнi,
  • гутаркi,
  • розныя формы пазнавальнай практычнай дзейнасці,
  • мастацкая дзейнасць,
  • святы і забавы;
  • працоўная дзейнасць. 

    Педагагiчныя работнiкi ДУА "Засоўеўскі дзіцячы сад" падабралi цiкавы i змястоўны матэрыял для арганiзацыi патрыятычнага выхавання. 

  

     Цiкава праходзяць заняткi ў этнаграфiчным музеi "Беларуская хатка".

    Тут выхавальнiкi знаёмяць дзяцей з прадметамi сялянскага быту, прыладамi працы.

     Знаёмства дашкольнікаў з роднай вескай і роднай краінай – працэс працяглы і складаны. Ён не можа праходзіць ад выпадку да выпадку. Станоўчага выніку можна дасягнуць толькі сістэматычнай працай.