Экскурсія ў Крайскую ўрачэбную амбулаторыю

21.02.2023
Экскурсія ў дзіцячым садзе - гэта займальнае мерапрыемства. З аднаго боку, яны маюць безумоўную пазнавальную каштоўнасць, з другога – гэта магчымасць змяніць абстаноўку, атрымаць новыя захапляльныя ўражанні.

Тамара Іванаўна,фельдшар, правяла выхаванцаў ДУА "Крайскі дзіцячы сад" у працэдурны кабінет і там пазнаёміла з інструментамі, якія патрэбныя ў працы. Дзеці даведаліся шмат новых медыцынскіх слоў (шпрыц, вата, шалі, лекі, таблеткі, ёд, зялёнка, грэлка, тэрмометр і г.д.). Тамара Іванаўна патлумачыла, чаму нельга чапаць, гуляць з медыцынскімі інструментамі, прымаць лекі без дазволу дарослых. Жадаючым яна вымерала тэрмометрам тэмпературу, паглядзела горла. А ў канцы экскурсіі рэкамендавала дзецям есці свежую гародніну і садавіну.

Ветліва сустрэла зубны ўрач Аксана Антонаўна Бахар. Паказала свой прасторны, утульны, прыгожы і чысты кабінет, з задавальненнем расказала аб сваёй прафесіі. Звярнула ўвагу дзяцей на медыцынскае абсталяванне. Напомніла правілы догляду за ротавай поласцю.