“Дарогай замкаў: Мір - Навагрудак – Ліда”

21.02.2023
Вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Астрошыцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна” адправіліся ў цікавае падарожжа. Яго смела можна назваць падарожжам у мінулае.

Першы прыпынак быў у гарадскім пасёлку Мір. Мірскі замак – адна з тых славутасцей Беларусі, якая не мае патрэбы ў прадстаўленні. Замак папаўняе прэстыжны спіс ЮНЭСКА і вядомы за мяжой як выдатны ўзор абароннага збудавання XVI стагоддзя, які дайшоў да нашых дзён праз доўгія стагоддзі.

Магутныя вежы Наваградскага замка, хоць зараз і разбураныя, сведчаць як грозна і застрашліва калісьці выглядаў гэты манументальны і непрыступны замак. Не абмінулі помнік Адаму Міцкевічу і курган, які насыпаны ў гонар знакамітага пісьменніка і які размешчаны побач з замкам. З вяршыні “Кургана Бессмяротнасці” адкрываецца цудоўны від на наваколле…

Лідскі замак уражвае сваёй веліччу і непрыступнасцю. Экспазіцыю ў замку спрабуюць трохі асучасніць. Так, усталяваны інтэрактыўныя карты, якія адлюстроўваюць самыя важныя падзеі той эпохі. Старажытнае і сучаснае там так удала пераплятаюцца, што ты сапраўды ад чуваеш атмасферу той эпохі.