Дзень роднай мовы

22.02.2023
У дзяржаўнай установе адукацыі “Лагойскі дзіцячы сад № 2 “Вясёлка” прайшоў Дзень роднай мовы. На працягу дня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў, якія пашырылі веды кожнага аб роднай мове, гісторыі беларускага народа, традыцыях, прыкладным мастацтве.

На конкурсе вершаў дзеці так творча расказвалі вершы, што выбраць лепшага аказалася складана. Дзеці, выхавальнікі гулялі ў беларускія народныя гульні “Буслы”, “Кот Васька”, слухалі і спявалі гімн Рэспублікі Беларусь і беларускія песні.

Родная мова - гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.