Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове

22.02.2023
Міжнародны дзень роднай мовы — цудоўнае свята. У нашай краіне дзень роднай мовы адзначаецца шэрагам мерапрыемстваў. Адно з іх — рэспубліканская дыктоўка.

Вучні VII–XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Лагойска” прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.