Акцябрскі сельскі клуб запрасіў выхаванцаў дзіцячага сада на мерапрыемства "Беларускія народныя гульні"

28.02.2023
Народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі з’яўляюцца асновай для фарміравання ў дзяцей неабходных фізічных якасцей і навыкаў, выхавання ў іх нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да гісторыі і культуры свайго народа.

Беларускія народныя гульні таксама садзейнічаюць працэсу разумення і авалодвання беларускай мовай, выкарыстанню трапных выразаў у паўсядзённым жыцці. Беларускія народныя гульні шырока выкарыстоўваюцца у фізічным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту: на занятках, на святах, ранішніках. Яны садзейнічаюць ўсебаковаму развіццю дзіцяці ў працэсе выкарыстання народных педагагічных традыцый і сучасных падыходаў да выхавання і аздараўлення дзяцей.