Старажытны Полацк

04.04.2023
Лепш адзін раз убачыць, чым пачуць сто разоў - гаворыць вядомая прыказка. Вучні ДУА "Гасцілавіцкая сярэдняя школа"разам з настаўнікам рускай мовы і літаратуры Зарэмба Марыяй Ігараўнай лічаць гэтаксама, таму заўсёды карыстаюцца магчымасцю пабачыць нешта новае на ўласныя вочы, пабываць у розных мясцінах нашай краіны. На гэты раз іх шлях быў у самы старажытны горад Беларусі- Полацк.

Полацкі ўніверсітэт, інтэрактыў "Гаворачая галава", прыватны музей "У друкара", квэст-гульня з вырабам паперы і друкаваннем на станку, наведванне манастыра, аглядная экскурсія па горадзе, помнікі Я. Полацкай, Ф. Скарыне, літары "Ў", музей кнігадрукавання- вось яна, насычаная праграма цікавай вандроўкі. Не спыніў нават ранні выезд і позняе вяртанне- гэта таго каштавала.