«Касмічнае падарожжа»

14.04.2023
Выхаванцы ДУА "Гасцілавіцкі дзіцячы сад" на працягу тыдня знаёмяцца з інфармацыяй аб космасе, аб першым палёце чалавека ў космас.

 Дзеці пазнаёміліся з апавяданнямі аб космасе, планетах, касманаўтах, самастойна  малявалі  на тэму космаса, канструявалі ракеты з непрыдатнага матэрыялу.

          У працэсе эксперыментальнай дзейнасці рабяты даведаліся аб форме планет, іх памерах, аб руху вакол сваёй восі; пазнаёміліся з касманаўтамі, у тым ліку з касманаўтамі беларусамі: Алегам Навіцкім, Пятром Клімуком, Уладзімірам Кавалёнкам.  Разглядалі фатаграфіі першых спадарожнікаў, касмічных станцый і герояў космасу, пра Белку і Стрэлку - першых касмічных сабаках - падарожніках, аб першым касманаўце - Юрыі Гагарыне і аб першай жанчыне-касманаўце - Валянціне Церашковай.

           А 12 красавіка прайшла забава "Касмічнае падарожжа". Дзяцей чакалі цікавыя выпрабаванні. Як касманаўты, яны прайшлі «перадпалётную» фізічную падрыхтоўку — гэта былі зарадка і трэніровачныя практыкаванні. З задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у стылізаваных эстафетах: канструявалі касмічны карабль, «прабіраліся праз церні да зорак», перасоўваліся як месяцаходы, калі збіралі касмічны мусар.