"Правільнае лета"

07.06.2023
"Цікава і з карысцю" -канікулы пад такім дэвізам самыя найлепшыя! У Гасцілавіцкай сярэдняй школе для 31 вучня яны праходзяць не толькі правільна, але і карысна.

У школе дзейнічае адразу два лагеры: аздараўленчы для вучняў 1-3 класаў і профільны для рабят 4-5 класаў. 

Калі ў малодшых школьнікаў у лагеры "Цвецік-семіцвецік" дні насычаны цікавымі мерапрыемствамі, то ў рабят з лагера "Разам у лета!" праграмма адпачынку больш насычаная: рабяты не толькі бавяць час ў гульнях і майстар-класах, але і практыкуюцца ў англійскай мове і асвойваюць камп'ютарныя тэхналогіі