Чароўны свет музыкі

23.06.2023
У ДУА "Крайскі дзіцячы сад" дзеткі вельмі любяць заняткі па музычным мастацтве. Музычны кіраўнік Маслоўская Г.Б. праз дзіцячае музіцыраванне адкрывае чароўны свет музычных гукаў, дапамагае акунуцца ў меладычную прыгажосць гучання інструментаў, абудзіць творчую ініцыятыву.

 У выхаванцаў важна развіваць усё каштоўнае, чым так шчодра адарыла яго прырода, ствараючы спрыяльнае асяроддзе для фарміравання музычнай культуры, грунтуючыся на прыроджаных здольнасцях дзіцяці, раскрываючы і ўдасканальваючы закладзеныя ў ім схільнасці і задаткі.

 Дзеткі знаёміліся з музычымі і нструментамі. Разглядвалі іх, ігралі, танчылі і спявалі. А як чароўна ліліся гукі баяна!